Media

Каляды бязь межаў

Source dekoder

Вы будете автоматически перенаправлены на страницу спецпроекта ... Если этого не произошло, нажмите, пожалуйста, здесь.

Support dekoder
Gnoses

Беларускія Каляды

У Беларусі святкуюць каталіцкае і праваслаўнае Раство, знітаваны з савецкім мінулым Новы год і – Каляды. У гэтай кароткай гнозе мы тлумачым, што гэта за старажытная традыцыя і адкуль яна паходзіць.

Калядамі беларусы, як і іншыя славянскія народы, называюць святочны цыкл, які працягваецца з 24 снежня да 6 студзеня (ці 6 да 19 студзеня ў праваслаўнай традыцыі) і ў якім цесна спляліся паганскія і хрысціянскія рытуалы і рэлігійныя ўяўленні. Святкаванні звычайна пачынаюцца на Божае Нараджэнне і працягваюцца да Вадохрышча.

Першапачаткова гэта было свята ў гонар зімовага сонцастаяння, якое спраўлялася пасля 21 снежня, калі дні станавіліся даўжэйшымі. Песнямі і шумлівымі гуляннямі ў гэты час адганялі нячыстую сілу. Для гэтага калядоўшчыкі пераапраналіся ў Казу, сімвал урадлівасці, Бабу ды Дзеда, якія ўвасаблялі памерлых продкаў, Салдата, містычнага і блізкага да нячыстай сілы чужынца, Чорта, самога нячыстага духа, ці Ваўка, які паводле міфалагічных уяўленняў выкрадаў дзяўчат. Калядаваць хадзілі з зоркай на кіі, у маскарадных касцюмах, масках ды традыцыйных беларускіх строях.

Калядоўшчыкi Горацкага павета Магілёўскай губерні, 1903 г.

Звычайна калядоўшчыкі абыходзяць двары вёскі, а музыкі суправаджаюць вясёлае шэсце ігрой на традыцыйных музычных інструментах. На Каляды спяваюць, таньчаць і частуюцца каляднымі стравамі. У першую чаргу – куццёй, кашай з ячных круп, якая запраўляецца мёдам, арэхамі, разынкамі ці макам, у залежнасці ад рэгіянальных асаблівасцей. Частаванне куццёй прыносіць шчасце, сямейны дабрабыт і надзею, бо звязана з уяўленнямі пра абнаўленне і бясконцасць жыцця. Круглая форма стравы, верагодна, сімвалічна адлюстроўвае этымалагічнае паходжанне слова „Каляды“ ад агульнаславянскага „кола“. Куццю тады можна разглядаць як сімвал сонца, а Каляды паводле дахрысціянскіх уяўленняў – як свята ў гонар колазвароту і аднаўлення. Аднак, этымалагічнае паходжанне слова з'яўляецца прадметам спрэчак сярод навукоўцаў. Сыходзяцца яны толькі на тым, што слова паходзіць з дахрысціянскіх і, мажліва, нават даславянскіх часоў, калі падаўжэнне светлавога дня асацыявалася з пачаткам новага года і адпаведна святкавалася і рытуалізавалася. 

У розных рэгіёнах Беларусі калядныя рытуалы захаваліся да сённяшняга дня і ў розных лакальных варыянтах. У вёсцы Семежава, напрыклад, традыцыйна выконваецца абрад „Цары Каляды“, у якім удзельнічаюць мясцовыя жыхары і непрафесійныя акторы. Працэсія калядных салдатаў наведвае дамы вяскоўцаў і разыгрывае шумную тэатралізаваную дзею са спевамі і танцамі, якая мае прынесці шчасце, гармонію і дабрабыт у новым годзе. У 2009 г. гэты адметны абрад быў уключаны ЮНЕСКА ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якой патрабуецца тэрміновая ахова.

 

Support dekoder
Ein kurzer Augenblick von Normalität und kindlicher Leichtigkeit im Alltag eines ukrainischen Soldaten nahe der Front im Gebiet , © Mykhaylo Palinchak (All rights reserved)