Media

На кепскі бок гісторыі

Святлана Курс, 1972 году нараджэньня, нядаўна выклікала вялікі рэзананс і атрымала міжнароднае прызнаньне як пісьменьніца сваім раманам «Па што ідзеш, Воўча?», які яна апублікавала пад псеўданімам Ева Вежнавец. 

Кніга апавядае пра жорсткую і змрочную гісторыю людзей, а перадусім жанчын у рэгіёне, адкуль паходзіць сям’я Курс — на Палессі, гэтым містычным балотным краі на поўдні Беларусі. У 2021 годзе з гэтым раманам яна стала першай жанчынай, якая атрымала прэстыжную беларускую літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца. 

Яе эсэ для нашага сумеснага з Фундацыяй С. Фішэра праекта «Беларусь – Зазірнуць у будучыню» таксама датычыцца няпростай і поўнай насільля гісторыі Беларусі і, у рэшце рэшт, пытання аб тым, як беларусы могуць захаваць сваю ідэнтычнасць і, такім чынам, — сваю будучыню. Асабліва ў той час, калі Расея вядзе жорсткую захопніцкую вайну супраць Украіны, якая адбіваецца і на Беларусі. 

Deutsche Version

Source dekoder

«Вузел надзеі» / © Тосла

Нас называюць нацыяй з найбольш сьцёртай ідэнтычнасцю, таму што мы амаль страцілі нашую культуру і мову, нашую нацыянальную архітэктуру, архітэктанічны уклад нашых гарадоў. Нават нашыя храмы перабудоўваюць на расейскі манер, заміж крыжоў ставячы расейскія «купалы», у простанароддзі называныя «цыбулямі». Беларусы знаходзяцца пад расейскай акупацыяй 229-ы год. Ад нас у нас амаль нічога не засталося. 

Я таксама так думала, аж да 2020 году, калі удаўка на шыі трохі аслабла, і беларусы мільёнамі заманіфэставалі, чаго яны хочуць. Мітынгі і шэсьці прайшлі нават у маленькіх мястэчках і вёсках, дзе, здавалася, і людзей жывых не засталося. 

Аднак Пуцін заявіў, што ўвядзе войскі, і Лукашэнка з падтрымкай яго і сотняў тысячаў сілавікоў задушыў пратэст, расстрэльваючы людзей проста на вуліцах. 

І ўжо пачынаючы з 2020 году, тры гады ідуць жорсткія рэпрэсіі. У краіне на глебе турмаў створаная сыстэма, якая па жорсткасці не саступаю сталінскім ці гітлераўскім лягерам, за выключэньнем масавых забойстваў. 

Ужо па тры месяцы родныя палітвязьняў не атрымліваюць ад іх ніякіх зьвестак. Стала вядома, што некаторыя зь іх, як Ігар Лосік, спрабавалі забіць сябе. Некаторыя, як 61-гадовы Іван Клімовіч, хворы на сэрца, памерлі, таму што не атрымалі мэдычнай дапамогі. 

Пасадзілі Івана за карыкатуру на Лукашэнку ў сацыяльных сетках. На судзе пажылы чалавек сказаў пракурору і суддзі, двум 30-гадовым румяным маладзёнам: «Не саджайце мяне, я памру ў турме, так дактары кажуць». Але яны яго пасадзілі. 

50-гадовага Вітольда Ашурка проста забілі, пераламаўшы яму ўсе косьці, і аддалі родным са словамі: «Ён няўдала ўпаў».

11 ліпеня 2023 г. у Беларусі настаў ужо й зусім чорны дзень – адбываючы пяцігадовы тэрмін у калоніі, памёр Алесь Пушкін. Ён не быў толькі палітвязьнем – гэта быў мастак, які намаляваў нам краіну такой, якой мы яе бачылі ў марах – з прыгожым мінулым і сьветлай будучыняй. Такім чынам, у нас забралі мару. 

Такіх гісторый у нас дзясяткі тысяч. Іх нават зафіксаваць складана, бо праваабаронцы і адвакаты таксама атрымалі дзясяткі год турмаў, і таксама зьніклі за брамамі. 

І тут паўстае пытаньне: ці толькі расейцы вінаватыя ў тым, што з намі адбываецца?

Каб расстрэльваць, рэпрэсаваць і забіваць дзясяткі тысяч людзей, патрэбныя дзясяткі тысяч іншых людзей, іх суайчыньнікаў, якія згодзяцца жорстка караць сваіх. Адкуль узяліся гэтыя людзі, хто яны? 

Этнацыд як форма генацыду

500-гадовая Расейская імпэрыя, якая паўстае ў розных абліччах (то царская Расея, то СССР, то пуцінскі монстр) валодае эфэктыўным інструмэнтарыем захопу чужых земляў. Менавіта таму яны займаюць адну сёмую частку сушы. Мэтады яны стасуюць камбінаваныя: эліту захопленага народу яны фізычна зьнішчаюць, а іншым сьціраюць ідэнтычнасьць, перавучваюць на рускіх. Гэтыя тактыкі бліскуча відаць ва Ўкраіне: бацькоў забіваюць, а дзясяткі тысяч сірот вывозяць углыб Расеі, у сірочыя лягеры або ў сем’і, індактрынуючы іх, вучачы ненавідзець уласную айчыну і сем’і. 

Тое, што адбывалася зь беларусамі апошнія 229 год. Апагею гэтая палітыка дасягнула ў 1937 годзе, калі была расстраляная беларуская інтэлектуальная эліта: спецыялісты, творцы, мэдыкі, інжынэры. Толькі 29 кастрычніка 1937 г. былі расстраляныя больш за 100 пісьменьнікаў, паэтаў, навукоўцаў. Іх закапалі ў лясах. Пры кожным мястэчку Беларусі было сваё расстрэльнае месца, назвы іх вядомыя і ўшанаваныя народам і актывістамі. Зямля ўсё памятае. 

Другім этапам этнацыду зьявілася зьнішчэньне беларускай мовы, культуры і адукацыі. Цяпер дзеці ў Беларусі вучацца на расейскай мове, беларуская мова і літаратура выкладаюцца ў шэрагу выпадкаў па 1 гадзіне на тыдзень. Беларускамоўнай вышэйшай адукацыі таксама няма — усе ўнівэрсытэты расейскамоўныя. 

Людзі, якія вырасьлі ў лоне расейскага мэнталітэту, успрымаюць усё беларускае як адсталае вясковае дзівацтва або варожую прыкмету. 

Як ва акупаваных частках Украіны, так і ў нас квазіакупацыйныя адміністрацыі занятыя тым, каб разьбіць і растаўчы нацыянальную самаідэнтыфікацыю мэтадам уздзеяння на яе прадстаўнікоў і носьбітаў. Тыя, хто не ўцёк з краіны, будуць сядзець у турме. А хто ня будзе сядзець у турме, будзе сядзець ціха, у страху страціць маёмасць, дзяцей, працу. Таму што такія мэтады практыкуюцца. Дзяцей забіраюць і адпраўляюць у прытулкі або на выхаваньне ў іншую сям’ю, маёмасьць адбіраюць на выплату гіганцкіх пакаральных штрафаў. Такім чынам, людзей прымушаюць стаць такімі, якімі іх хоча бачыць Расея. Такімі, якія жывуць у Луганску, Данецку, на акупаваных тэрыторыях. Гэта як бы рускія, але не да канца рускія, носьбіты расейскай ідэі, не да канца прынятыя ў мэтрополіі. Такія трошку горшыя рускія, якіх не шкада, але якія ўсё ж носьбіты рускага міру, якія выконваюць задачы буфэра паміж ісконнай Расеяй і «праклятым Захадам».

Такімі нас хочуць зрабіць, актыўна зьнішчаючы ўкраінскую і беларускію ідэнтычнасьць. З намі цяпер стасуюць гэтак званы «халодны генацыд» — з дапамогай ціску і рэпрэсій, з украінцамі — гарачы, забіваючы іх фізычна ва ўласных дамах. Месцамі гэта халодны і пралічаны этнацыд, месцамі — дурны і карыкатурны. Але працэс сьціраньня нас з твару зямлі ідзе. 

Як мы супраціўляемся?

Супраціў у актыўных і відочных формах магчымы цяпер толькі ў дыяспарах. Беларусы ствараюць вайсковыя фармаваньні, каб змагацца на баку Ўкраіны. Гэта ўсім вядомыя фармаваньні – полк Каліноўскага, «Тэрор», Беларускі дабраахвотніцкі корпус, батальён «Пагоня». За мяжой мы выдаем нашы кнігі і падручнікі, вучым нашых дзяцей, зьбіраем данаты на дапамогу сем’ям палітвязьняў, якія апынуліся бяз сродкаў на існаваньне, бяз працы, з пагрозаю адабрання дзяцей. Збіраем сродкі на лячэньне пакалечаным падчас пратэстаў ці на вайне. Маем свой урад у эміграцыі і свае структуры. 

Але што дома? Там адкрыты супраціў цяпер немагчымы з-за небывалых рэпрэсій. Людзей саджаюць на некалькі год за лайк у фэйсбуку, за падпіску ў тэлеграме, за лішняе слова і проста без прычын, па даносах. 

Але людзі зразумелі, што ў такіх умовах яны павінны яднацца, быць разам, дапамагаць адно аднаму. Няважна ў якіх формах. Гэта чытацкія клубы, клубы аматараў вышываньня ці выцінанння, суполкі маладых бацькоў, клубы аматараў жывёлаў ці спорту. Грамадства памятае досвед 2020 г. і імкнецца захаваць сябе. Людзі перакананыя, што мы знаходзімся на пераломе гісторыі, і ў кожны момант мы гатовыя выбухнуць зноў, каб забраць сабе нашую краіну і нашае жыцьцё. 

Вядзецца і больш важная праца: для будучых судоў і працэсу люстрацыі спісваюцца імёны суддзяў, пракурораў, міліцыянтаў, спецслужбоўцаў, наглядчыкаў у турмах, настаўнікаў, прапагандыстаў, даносчыкаў, якія ламалі лёсы людзей, зьбівалі, калечылі, зьдзекаваліся, фальшавалі выбары. Пасьля таго, як Беларусь вызваліцца, будзе вялікі працэс асуджэньня зла. Тое, чаго мы не зрабілі пасьля ўпадку СССР, бо ў нас не было тады ані гістарычнага часу, ані гістарычнага шанцу. 

У падпольні і на эміграцыі вядзецца заканадаўчая праца над стварэньнем базы для асуджэньня злачынстваў прарасейскага, квазіакупацыйнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, аўтараў і выканаўцаў злачынных загадаў. Вядзецца і стварэньне заканадаўчай базы для нармалізацыі жыцьця ў краіне: стварэньня сыстэмы нерэпрэсіўнай сьвецкай адукацыі, беларусізацыі адукацыі і чыноўніцкай сістэмы, нармальных умоваў для свабоды мас-медыя, бізнэсу. 

У кароткі пэрыяд свабоды 1991-1994 годзе, пасьля падзеньня СССР, усталяваньня незалежнасьці Беларусі, і перад прыходам да улады прарасейскага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь зрабіла такі скачок угару, да свабоды, што мы самі не маглі надзівіцца. Тады зьявіліся зялёныя і хуткія парасткі нашай будучай свабоды і дабрабыту. Культура, бізнэс, вольная прэса, здаровая эканоміка і адукацыя фармаваліся на вачах. Таму што кожны чалавек раптам убачыў для сябе магчымасьць і шанец пражыць сваё жыцьця ня так, як хоча партыя, дзяржава ці ідэалёгія, а так, як ты хочаш сам.

Чаму ж тады грамадства выбрала Аляксандра Лукашэнку?

Ёсьць такая прымаўка: першы блін заўжды комам. Гэта быў першы і апошні блін, які нам дазволілі замяшаць і выпечы самім. Беларусы ня ведалі вольных выбараў і прэсы на працягу тых жа самым 239 гадоў расейскай акупацыі, якая перарывалася толькі акупацыямі іншымі: нямецкай або польскай. Гэта проста цуд, што мы ўвогуле яшчэ нечага хочам, маем уласную волю да жыцьця, маем жаданьне самім пячы свае бліны, а не карміцца з чужых рук. 

Аднак у 1994 годзе, калі у выніку адзіных вольных выбараў да ўлады прыйшоў Аляксандр Лукашэнка, у Беларусі працягваўся цяжкі эканамічны крызіс, грамадства на 25% складалася са старых людзей, якім перасталі плаціць пенсіі. Дзяржава была ўласьніцай 90% рабочых месцаў у краіне і перастала плаціць заробкі. А тое, што ўсё ж такі плацілі, зжырала інфляцыя. Было відаць, што гэты крызыс будзе ў хуткім часе пераадолены за кошт прадпрыймальніцкай ініцыятывы і творчай працы людзей. Але пажылыя і бедныя выбарцы маглі гэтага не дачакацца. Таму, калі зьявіўся кандыдат Лукашэнка, які паабяцаў, што пераможа постсавецкую карупцыю, пасадзіць у турмы карупцыянераў, наноў запусьціць гіганцкія савецкія заводы, дасьць працу, парадак і стабільнасьць, за яго кінуліся галасаваць. Людзям падабалася ідэя моцнай рукі, якая за іх усё ў краіне зробіць і навядзе парадак. Яны толькі ня ведалі, што моцная рука і іх паступова возьме за горла. 

Як мы апынуліся ў таталітарнай дзяржаве

Лукашэнка выканаў свае абяцаньні накарміць галодных. Ён адразу заключыў саюз з Расеяй, умовы якога, па вялікаму рахунку, гучаць так: Беларусь ператвараецца ў васала Расеі, складовую частку «русского міра», з прэваляваньнем расейскай ідэалёгіі і культуры, а Расея аплочвае гэты банкет. Узамен Лукашэнка атрымлівае неабмежаваную ўладу. Так гэта й працуе з 1994 г. То бок хутка трыццаць год як. 
Беларусы паўставалі супраць рэжыму кожныя некалькі год, чаму ёсьць сьведчаньні і сьведкі, вядуцца хронікі, ствараюцца маніторынгі. Нястомна вялі штодзённую барацьбу. Але скінуць ці пахіснуць рэжым нам так і не ўдалося. 

Некаторыя вінавацяць вольны сьвет, міжнародную супольнасьць у тым, што яна нас недастаткова падтрымлівала. Я не падзяляю гэтую думку. Заходнія краіны падтрымлівалі нашую апазыцыйную, культурніцкую дзейнасьць фінансамі, дарадніцтвам, адукацыяй, розгаласам. Гэтая падтрымка была калясальнай. 

Але супраць нашай Свабоды была Расея, якая ўсе гэтыя гады спрыяльнай кан’юнктуры на свае прыродныя рэсурсы траціла на тое, каб аплочваць свае імпэрскія праекты ва ўсіх частках сьвету. Толькі на падтрымку беларускага рэжыму за гэтыя 29 год Расея выдаткавала шмат млрд. еўра. Вялізныя грошы ішлі на подкуп палітычных і бізнэс-эліт на Захадзе — усім вядомыя агенты расейскага ўплыву ў Лёндане, Бэрліне, Парыжы, Варшаве, Празе ці ў Балканскіх сталіцах, дапрыкладу. Гэтыя людзі і арганізацыі на віду і на слыху. Апрача таго, расейскія грошы на подкуп агентаў ва ўсім сьвеце ішлі праз магутную структуру ўплыву «Россотрудничество». 

Аднак усё гэта можна было б неяк пераадолець, каб ня ўнутраная разьдзеленасьць беларускай нацыі ў сабе. Таму што за гэтыя стагоддзі вайсковай, культурнай, гаспадарчай, мэнтальнай, ідэалягічнай дамінацыі вялікая частка нашай нацыі пераняла мэнтальнасьць «русского міра». Іх аказалася шмат, тых, каму падабаецца жыць у імпэрыі бесчалавечнай велічы і штодзённага, будзённага гвалту, варожасьці і зла. 
Таму мы й прайгралі. А за пройгрыш заплацілі рэзкім пераходам ад аўтарытарнай дзяржавы да таталітарнай.

Як вядома, розьніца паміж аўтарытарным і таталітарным рэжымам – калясальная. Калі аўтарытарны рэжым кажа сваім падданым: «у прыватным жыцьці рабіце, што хочаце, абы ў палітыку ня лезьлі», то таталітарны рэжым уваходзіць да чалавека ў ложак, за стол, у лазенку. Ён, калі гэта патрэбна, зрывае з чалавека любое покрыва прыватнасьць, інтымнасьці, а напрыканцы пазбаўляе яго права на ўласнае цела. Апагею дасягнула таталітарная Кампучыя, у турмах якой людзям забаранялі рухацца без загаду. За кожны несанкцыяваны рух чалавека забівалі на месцы. З дзясяткаў тысячаў вязьняў тых турмаў выжылі два чалавекі. 

Беларускае грамадства апынулася пры самым канцы таталітарызму, у яго пякельных умовах.

Але нам пакінулі яшчэ маленькую норку-лазейку: мы можам уцячы ў Вольны Сьвет. Натуральна, ня ўсе. Хтосьці хворы і бедны, хтосьці зьняволены, у кагосьці старыя бацькі. Але ўлады суседніх Літвы і Польшчы — краін, культурна і гістарычна блізкіх — сьцьвярджаюць, што эміграцыя зь Беларусі ўзрасла з 2020 г. у некалькі разоў, і працягвае расьці. 

Улады глядзяць на гэта скрозь пальцы, спадзеючыся пазбыцца актыўных, апазыцыйна настроеных людзей, якія маглі б стаць фэрмэнтам будучых замяшаньняў. Але пачалі зьяжджаць і спэцыялісты, безь якіх функцыянаваньне гэтай дзяржавы немагчымае. Уцяклі некалькі тысячаў дактароў, зьяжджаюць тэхнічныя спэцыялісты, навукоўцы. Учора ў Варшаве я сустрэла маладога інжынэра, якога не адпускаў дырэктар прадпрыемства. Чалавеку сказалі: не, ты будзеш працаваць тут, а ня ў Польшчы. Ён пакінуў свае дакумэнты, быў звольнены паводле артыкула Працоўнага кодэксу (што дае яму «воўчы білет» пры ўладкаваньні на працу па спэцыяльнасьці ў Беларусі). Ён сказаў мне: «Я хачу перавучыцца на дальнябойніка і забраць сюды сям'ю. Праз пяць год я буду стараваты, пачну хварэць і ўжо ня вырвуся, і сваіх дзяцей ня вырву». 

Уцякаюць і праграмісты, якімі так ганарыўся беларускі рэжым, стварыўшы ім тэхнапарк і хвалячыся ўсяму сьвету сваёй інавацыйнасьцю. Адзін зь іх прыехаў у Беларусь, каб пахаваць бацьку. Яго затрымалі на мяжы і зьнішчылі ў шродэры замежны пашпарт, карту паляка і дазвол на працу, каб прымусіць застацца ў Беларусі. 

Ці ўвядуць яны жалезную завесу на мяжы з Захадам?

Элемэнты гэтай завесы ўжо ёсьць. Улады штучна ствараюць мэнтальную і фізычную прорву паміж намі і нашымі найбліжэйшымі суседзямі — палякамі, зь якімі мы некалькі стагоддзяў жылі ў адной дзяржаве. Каб трапіць у Польшчу, людзі стаяць на памежных пераходах па 8-24 гадзіны, у іх правяраюць дазволы на працу, і часта адмаўляюцца выпусьціць з краіны. Нават час нам зрабілі маскоўскі, і цяпер розьніца з польскім у нас складае да 2 гадзінаў. Дапрыкладу, у Брэсьце будзе 11 гадзінаў раніцы, а ў Тэрэспалі, празь 15 хвілін паездкі — 9. 

Вараная жабка

Адным з наступстваў жыцьця ў таталітарным грамадстве зьяўляецца ня толькі вывучаная бездапаможнасьць, але і дэпрывацыя як скарачэнне магчымасці задавальняць асноўныя патрэбнасці — псіхафізіялагічныя або сацыяльныя. Чалавек не адчувае сябе, сваіх патрэб. Як у рускай казцы, што нам дзесяцігоддзямі паказваюць па тэлевізары — «што воля, што няволя — усё адно». Людзі, нават самыя адважныя, энергічныя і сьветлыя, апускаюць рукі, сыходзяць з актыўнай дзейнасьці ў прыватнае жыцьцё альбо ў іншую культуру, альбо проста ў дэпрэсію і алькаголь. 

Сьпявак, які у Беларусі падчас пратэстаў ладзіў вулічныя харавыя зборы для тысячаў людзей, сказаў мне 7 траўня 2023 году ў Варшаве: «Я больш ня ладжу харавых сьпеваў. Няма сэнсу. Нашыя сьпевы ніда чога не прывялі». Гэта стойкі, матываваны, моцны чалавек, які ня здаўся, ён падамагае дзясяткам беларускіх палітычных уцекачоў неяк асвоіцца ў Польшчы. Безь яго цэлыя сем'і ня ведалі б, куды падацца, як знайсьці жыльлё, занятак, школу дзецям. А бывае і так, што чалавек сыходзіць у сябе, многа есьць, п'е, нібыта хоча скончыць жыцьцё марудным суіцыдам. Так робяць многія, хто страціў надзею або паступова траціць яе. 

Я пішу гэты тэкст, ведаючы, што Паўлу Белавусу, кіраўніку нацыянальна-арыентаванай краме сувэніраў і кніг, які даўно сядзіць у турме, чакаючы суда, урэшце выставілі і абвінавачаньне: «за распаўсюд беларускага нацыяналізму». Дзяржава распісалася ў тым, што яна даўно ўжо не дзяржава. Гэта антыбеларуская, антынацыянальная акупацыйная адміністрацыя. 

Ці гэта канец? Не)

Што ж нас уратуе, апрача ЗСУ і іх беларускіх частак, якія зьнішчаюць нашага агульнага ворага, які стагоддзямі нішчыць нам жыцьцё, свабоду і шчасьце?

Толькі любоў. У нашых сілах захаваць сваю ідэнтыфікацыю. Калі няма сілаў нешта рабіць, гуртавацца зь іншымі людзьмі, можна проста трымаць яе ў сабе, як іскру — любоў да сябе, любоў да свайго. З такой іскры пры спрыяльных умовах шугае высокі, роўны, моцны агонь да неба — так як мы гэта ўбачылі ў 2020 годзе, калі аказалася, што ў кожным доме, кожнай сям'і быў свой бел-чырвона-белы сьцяг, за які цяпер саджаюць у турму, зь якой можаш і не вярнуцца. Любоў да свабоды, да творчасьці, да самарэалізацыі дае магутны імпульс. Як гаворыцца ў беларускай прымаўцы «Ад каханага і канём не адцягнеш». Як душа чалавека ляціць да свайго дзіцяці, свайго каханка, сваіх бацькоў, да свайго роднага дому, так яна ляціць да сваёй беларускасьці. Асабліва, калі сваё знаходзіцца ў бядзе і няволі. Галоўнае — не губляць надзеі.І нават праз боль, дэпрывацыю, бездапаможнасьць, гора, беларускае трэба любіць і рабіць. Без асаблівых рэфлексій; без пэрфэкцыяналізму — бо гэта яшчэ адна праява несвабоды. «Я буду самым лепшым беларусам, я ўсё ўратую, усіх перамагу, я буду героем і дзеячом, буду насіць у сабе абавязак і памяць, і супэрцяжкую энэргію пакуты», — гэтага нічога не патрэбна. Трэба любіць, быць радасным чалавекам. 

Аднойчы гэта скончыцца. Таталітарызм абрынаецца заўжды зьнянацку, бо ён якраз вораг любові, свабоды, геданізму, радасьці – усіх самых сьветлых праяваў чалавечнасьці. І тады, атрымаўшы такую балючую прышчэпку ад таталітарызму і чужых ідэалёгій кшталту «русского міра», мы створым партыю, напрыклад, для адмываньня вечных шэрых валуноў, якія паразмалёўвалі дурацкімі лёзунгамі, мы ў кожным горадзе адновім ратушы, рынкі і пляцыкі, зьнесеныя падчас маскоўскага панаваньня, скінем цыбулі з нашых храмаў. Мы зробім Беларусь такой, якой яе стварыў Бог, бо безь яе сьвет няпоўны. І назавём мы гэтую вольную партыю імем Міхала Анемпадзістава – мастака і паэта, які як ніхто разумеў Беларусь. 

Нам і тады будзе нялёгка, але, як я сказала вышэй – дзеля любімага можна узьняць горы, нахіліць неба. 

Жыве Беларусь.

Support dekoder

Related topics

Gnoses
en

Беларуская диаспора: обновленная солидарность

Политический кризис, начавшийся протестами летом 2020 года, способствовал новой волне массовой миграции из Беларуси и политизации беларуской диаспоры. В течение первого года после событий страну покинули от 100 000 до 150 000 человек. При общей численности трудоспособного населения около 4,3 миллионов человек это очень высокий показатель. И этот процесс еще не завершен. Из-за продолжающихся в стране репрессий многие жители планируют отъезд или рассматривают такую возможность.

В связи с войной в Украине многие беларусы вновь обратились в бегство, так как начало войны застало их в Киеве и других украинских городах, куда они лишь недавно переселились.

Новые мигранты во многих странах вливаются в диаспору, образовавшуюся в результате нескольких волн эмиграции, организованную и политически активную. Бывший кандидат в президенты Светлана Тихановская стала лицом демократического движения Беларуси за рубежом: у нее есть новизна, международная известность и политический вес.

Сама президентская избирательная кампания в Беларуси весной 2020 года, в ходе которой кандидаты не были допущены к участию, попали под арест или были выдавлены из страны, и последовавшие мирные массовые протесты против фальсификации результатов выборов дали заметный толчок росту диаспоры: существующие зарубежные организации (в том числе в США, Швеции, Великобритании и Польше) получили подкрепление, и возникли новые организации (например, в Италии, Германии и Чехии, а также в США).

Эта новая солидарность проявляется в том, насколько активно беларуская диаспора вовлечена в регулярные политические акции, нацеленные на привлечение внимания к нарушениям права и справедливости в Беларуси. Это также показывает, что беларуское демократическое движение, организовавшееся за пределами страны, играет важную роль. Это осложняет Александру Лукашенко попытки лавирования между Западом и Россией. Хотя с началом агрессивной войны против Украины эти попытки кажутся как никогда тщетными, ведь Лукашенко предоставил российскому руководству Беларусь в качестве плацдарма для наступающих на Украину российских войск. В то время, когда оппозиция внутри страны терпит все нарастающие репрессии, диаспора становится тем голосом, который извне требует демократических перемен.

ДО ПОЛИТИЧЕСКОГО КРИЗИСА 2020 ГОДА

История эмиграции с территории нынешней Беларуси началась во времена Великого княжества Литовского: в то время сотни молодых беларусов учились в университетах Западной и Центральной Европы. Такие эмигранты, как Франциск Скорина, Илья Копиевич и другие известные деятели беларуской культуры сформировались и имели значительное влияние за рубежом.

Массовая эмиграция началась во второй половине XIX века. В то время мигрантов не записывали как беларусов, поскольку царское правительство официально не разрешало такое обозначение национальности и отказывалось передать этнографически беларускую территорию под единое управление.

Цифры разнятся, но оценки таковы: с 1860 года до начала Первой мировой войны около 1,5 миллиона беларусов покинули родину. Большинство отправилось в Сибирь, остальные эмигрировали на запад — в Европу и США. Эта миграционная волна имела преимущественно экономическую, но также частично и политическую мотивацию. Беларуские евреи эмигрировали в 1850-х годах из-за религиозных притеснений со стороны властей.

ВОЗНИКНОВЕНИЕ БЕЛАРУСКОЙ ДИАСПОРЫ

Вторая волна беларуской эмиграции была вызвана Первой мировой войной и революционными событиями 1917 года. В последующие годы с территории нынешней Беларуси на территорию РСФСР бежало более двух миллионов, также более 100 000 человек уехали в другие страны. С провозглашением Беларуской Народной Республики (БНР) в 1918 году и образованием Белорусской Советской Социалистической Республики (БССР) в 1919 году пробуждающееся национальное самосознание получило новый импульс. Беларусы все больше воспринимали себя как отдельную общность.

Политизация беларуской диаспоры началась в 1920-х годах в США: в то время руководство Рады БНР наладило контакты и сотрудничество с недавно основанными организациями беларусов в Нью-Йорке, Нью-Джерси, Чикаго, Мичигане и Пенсильвании.

Архивные документы показывают, что коммунистическое руководство в Москве и Минске даже предпринимало попытки мобилизовать беларуских эмигрантов в ряды коммунистического движения путем создания псевдонациональных беларуских организаций. Конечной целью было ускорение мировой революции. В своей книге «Белорусы в США» Витаут Кипель приводит пример коммунистического агента Гершона Дуо-Богена, который участвовал в активизации коммунистического движения по ту сторону океана.

В США БЕЛАРУСЫ БОРЮТСЯ ЗА НАЦИОНАЛЬНОЕ САМООПРЕДЕЛЕНИЕ

Вторая мировая война привела к третьей волне эмиграции. К концу войны беларуская диаспора в Европе насчитывала около миллиона человек, многие из которых двинулись дальше и переехали в США.

Политические эмигранты 1950-х годов и их потомки составили основу современной беларуской диаспоры. Эти беларусы, приехавшие в США после Второй мировой войны, обладали национальным сознанием. Они добивались от правительства США признания беларуского государства как национальной и этнической общности, имеющей право на свободу и национальное самоопределение. Например, протоколы Конгресса США отразили тот факт, что на протяжении многих лет с 1960-х до 1980-х годов беларуские священники служили молебны перед Конгрессом в день провозглашения БНР.

В 50-ю годовщину основания БНР в 1968 году в протоколе отмечены 23 выступления в Конгрессе США в поддержку независимости Беларуси.

С 1960 ПО 1989 ГОД ЭМИГРАЦИЯ БЫЛА ПРАКТИЧЕСКИ НЕВОЗМОЖНА

В 1960–1980-х годах беларуская диаспора не росла, поскольку эмиграция из Советского Союза была юридически невозможна. С распадом СССР, на фоне серьезного ухудшения социально-экономической ситуации в Республике Беларусь и последствий Чернобыльской катастрофы апреля 1986 года эмиграция значительно усилилась. В 1989 году, по данным Министерства внутренних дел, Белорусская ССР дала разрешение на выезд 14 700 человек. В 1990 году это число более чем удвоилось и составило 34 100 человек.

Празднование канадской диаспорой 50-й годовщины провозглашения Белaруской Народной Республики / Фото © Рада БНР

После прихода к власти в 1994 году Александра Лукашенко первоначальные надежды беларуской диаспоры на демократическое будущее угасли. На смену им пришла политическая деятельность, в основе которой лежала идея возрождения Беларуси как независимого демократического государства.

Со временем новые беларуские мигранты смогли найти общие позиции со старыми организациями диаспоры в США, Канаде, Европе и других демократических странах. Так, в США при деятельном участии беларуской диаспоры в 2004 году был принят Закон о демократии в Беларуси — федеральный закон США, который позволил оказывать поддержку политическим организациям, НПО и независимым СМИ, работающим над продвижением демократии и прав человека в Беларуси. Это разрешение было продлено в 2006, 2011 и 2020 годах.

НОВАЯ ВОЛНА МИГРАЦИИ ПОСЛЕ РЕПРЕССИЙ В БЕЛАРУСИ

С начала тысячелетия и до 2019 года, по приблизительным оценкам, из Беларуси ежегодно эмигрировало от 10 000 до 20 000 человек. Но жестокое подавление оппозиции после крупнейших в истории независимой Беларуси протестов в 2020–2021 годах вызвало беспрецедентную волну миграции. В первый год после августа 2020 года из Беларуси выехало от 100 000 до 150 000 человек. Многие отправились в Латвию, Эстонию и в другие страны.

В это число не входят те, кто переехал в Россию или Украину, поскольку для поездки в эти страны виза не требуется. Для этой группы трудно назвать точные цифры. Но можно получить представление о порядке цифр: по данным Государственной миграционной службы Украины, количество разрешений на временное проживание для беларуских граждан выросло на 39% (с 2175 в 2019 году до 3042 в 2021 году). Кроме того, в октябре 2020 года президент Украины Владимир Зеленский подписал указ, упрощающий получение вида на жительство в Украине для предпринимателей и высококвалифицированных специалистов с беларуским гражданством и членов их семей. После волны протестов из-за результатов выборов до 1500 беларуских IT-специалистов эмигрировали в Украину по политическим причинам.

Но больше всего беларусов уехало в Польшу. По данным Евростата, с августа 2020 года по ноябрь 2021 года там было получено почти 2000 заявлений о предоставлении убежища от беларуских граждан — больше, чем в любой другой стране ЕС. Это впечатляющий рост, поскольку с начала 2019 года по сентябрь 2020 года беларусы подали всего 165 заявлений о предоставлении убежища в Польше. По данным Министерства иностранных дел Польши, в период с июня 2020 года по конец июля 2021 года Польша выдала гражданам Беларуси 178 711 виз, включая более 20 000 виз по программе Poland.Business Harbour («Польша для бизнеса») — такие визы предоставляют программистам и предпринимателям в сфере информационных технологий.

На втором месте среди стран ЕС по числу заявлений об убежище из Беларуси находится Литва: к ней обратились 235 беларуских граждан. Для сравнения: с начала 2019 года до начала протестов таких обращений было только 35. По данным миграционного ведомства Литвы, 26 200 въездных виз было выдано беларуским гражданам с сентября 2020 года по ноябрь 2021 года.

Политизация диаспоры после протестов в Беларуси

С началом политического кризиса белaруская диаспора за несколько месяцев выросла во политическую силу, к которой прислушиваются в мире. Ее деятельность теперь тесно связана с новыми политическими организациями, такими как Координационный совет Беларуси, офис бывшего кандидата на пост президента Светланы Тихановской и Народное антикризисное управление (НАУ).

Координационный совет Беларуси основан Тихановской в 2020 году в литовском изгнании с целью добиваться мирной передачи власти и преодоления кризиса в стране. Совет задуман как представительный орган демократического общества Беларуси. Рабочие группы совета занимаются, среди прочего, развитием образовательных инициатив, документированием нарушений прав человека и распространением информации о всех видах поддержки для людей, лишившихся работы. Офис Светланы Тихановской – это отдельная организация. В него входят помимо самой Тихановской, восемь советников по вопросам внутренней и внешней политики и сотрудников службы общественных связей. Основанная Павлом Латушко в октябре 2020 года в Варшаве организация НАУ работает в партнерстве с Координационным советом и офисом Тихановской. Кроме них, существует множество инициативных проектов, среди которых ByPol, основанный бывшими сотрудниками силовых структур, и BySol, проект спортивных менеджеры и спортсменов.

Белaруская диаспора предприняла большие усилия для того, чтобы установить связи по всему миру и активно вступить в борьбу за Беларусь будущего. Примером таких усилий может служить основанная недавно Ассоциация белорусов в Америке (AБA), объединяющая представителей белaруских общин из 25 городов и 18 штатов. Офис Светланы Тихановской в сентябре 2021 года провел Конференцию белорусов мира в Вильнюсе, собрав вместе представителей белaруских общин из 27 стран, представляющих 40 различных организаций.

Репрессии привели к тому, что в 2021 году протесты стихли. Жестокое подавление белaрускими властями при поддержке России лишили практически любую протестную активность надежд на успех. В то же время можно ожидать, что усилившаяся и объединенная диаспора совместно с организациями демократических сил будет все больше и активнее чем до кризисного 2020 года требовать демократического будущего для Беларуси и помогать всем тем, кто страдает от репрессий режима Лукашенко.

Related topics
more gnoses
Sakhawood, © Alexey Vasilyev (All rights reserved)