Марыя Матысевіч (нарадзілася ў 1982 г. у Мінску) — паэтка, перакладчыца, публіцыстка, арганізатарка літаратурных падзей. Робіць першыя крокі як выдавец, заснаваўшы кніжныя серыі «Амерыканка» і «Градус». Выдала шэсць кніг паэзіі: «Цмокі лятуць на нераст: эсэ ў вершах і прозе» (2008), «Амбасада: вершы свае і чужыя» (2011), «Сарматыя» (2018), «Як пазбыцца Маматута» (2020) і «Водападзел» (2022), «Хагі Вагі» (2025). Атрымала дзве прэміі за кнігу «Сарматыя» ў 2019 г. і Прыз Гледачоў Прэміі Вацлава Бурыяна ў Аламоўцы у 2022 г. Жыве ў Мінску і на Броннай Гары.