Жить в Беларуси
Европейская журналистика в переводе и контексте
Улетку 2020 года беларусы пратэставалі за справядлівыя і свабодныя выбары ды свае асноўныя правы. За вельмі кароткі час узнік шырокі і мірны рух за самарэалізацыю — гістарычны феномен, які патрабаваў актыўнага ўдзелу і супольнага прыняцця рашэнняў. Гэта стала пачаткам глыбокага працэсу трансфармацыі, вынікі якога пакуль застаюцца нявызначанымі. У Беларусі Аляксандр Лукашэнка часова спыніў гэты працэс праз рэпрэсіі і гвалт. Але за яе межамі беларусы і беларускі працягваюць думаць, ствараць і дзейнічаць дзеля перамен.
У гэты няпросты час мы імкнемся фармуляваць бачанне будучыні і адважыцца адкрыта разважаць пра яе. У праекце «Беларусь — зазіраючы ў будучыню» dekoder у супрацоўніцтве з Фондам С. Фішэра прадстаўляе эсэ беларускіх аўтарак і аўтараў, якія даследуюць будучыню Беларусі з літаратурна-паэтычнай, аналітычнай і культурна-гістарычнай перспектывы. Беларуская мастачка Антаніна Слабодчыкава ілюструе эсэ сваім праектам «Вузлы надзеі».
Серыя тэкстаў была распачата эсэ паэткі Тані Скарынкінай 21 верасня 2021 года.
Ілюстрацыя: «Вузел надзеі» / © Антаніна Слабодчыкава